Серада, 24 Студзень 2024

За падпіску ў сацсеткі на «экстрэмісцкі» інфарэсурс ўлады пакаралі буйным штрафам беспрацоўнага

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі

Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі 4 студзеня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс аштрафаваў на 1200 рублёў і канфіскаваў телефонны апарат у беспрацоўнага мясцовага жыхара Аляксандра Мінчанкава.

У судзе быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, які паступіў з Лёзненскага РАУС, дзе паведамлялася пра тое, што Аляксандр захоўваў у сацыяльнай сетцы «Instagram» экстрэмісцкія матэрыялы з інфармацыйнай крыніцы пад назвай «zerkalo.io».

Прыняў тое, што мужчына прызнаўся ва ўчыненні правапарушэння і ўсвядоміў сваю віну, суддзя Лапушынскі на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП падвергнуў Мінчанкава адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь у суме 1200 рублёў і канфіскаваў у бязвыплатны даход дзяржавы яго мабільны тэлефон «iPhone».

Лідзія Чулкова