Паводле рапарту міліцыянта з Наваполацкага ГАУС, Аляксандр быў зарэгістраваны ў мэсэнджэры «Telegram» і ў чаце з назвай «ААТ «Нафтан» неабыякавых людзей» усталяваў спасылку з відэахостынгу «Youtube» з назвай «Кардынацыйная рада». Раней гэты рэсурс улады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні мужчына віну не прызнаў, пры гэтым указаў на тое, што ён не распаўсюджваў экстрэмісцкую інфармацыю праз свой рахунак у мэсэнджэры «Telegram».
Тым не менш суддзя Болоболова палічыла, што Ляшкоў здзейсніў правапарушэнне і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала яго арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.
Эла Яршова