У судовым паседжанні быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, у якім гаварылася пра тое, што Сяргей на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўваў славеснае абазначэнне тэлеканала «БелСат» у выглядзе яго лагатыпа і спасылкі на іншыя інфармацыйныя рэсурсы, якія ўлады занеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судзе мужчына сваю віну прызнаў поўнасцю і выказаў згоду на прымяненне да яго адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе грамадскіх работ.
На гэтай падставе суддзя Елісеенка ў рамках ч. 2 арт.19.11 КаАП падверг Карыпанава адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 40 гадзін.
Дзмітрый Фондаркін