У прысудзе запісана пра тое, што Сяргей напісаў у тэлеграм-канале, які прызнаны "экстрэмісцкім", два абразлівых каментары пра прадстаўнікоў ўлады, таму здзейсніў злачынства ў рамках арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
Згодна версіі абвінавачвання, Зайцаў, знаходзячыся на тэрыторыі Расіі, у Telegram-канале, які прызнаны "экстрэмісцкім", размясціў тэкст, які змяшчаў негатыўную ацэнку дзьвум работнікам міліцыі. Таксама абвінавачаны пакінуў аналагічную абразы калі мужчына знаходзіўся і на тэрыторыі Віцебскага раёна.
На судзе Сяргей прызнаў віну, але адзначыў, што не ведаў пра тое, што пацярпелыя з'яўляюцца прадстаўнікамі ўлады.
Каб падтрымаць вязня лістамі, трэба пісаць на адрас: СІЗА-2, Гагарына, 2, 210026, Віцебск, Сяргею Георгіевічу Зайцаву.
Рыгор Ждановіч