За што асудзілі тых, хто трапіў за краты адразу пасля затрымання, невядома. Адзіная версія – распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Прычым усе, хто трапіў пад «хапун», - людзі абсалютна апалітычныя, а дырэктарка Музея традыцыйнай культуры і іх родных дык і ўвогуле адкрытая прыхільніца дзяржаўнай ідэалогіі. Далейшы лёс музейных супрацоўнікаў невядомы, найхотчэй, іх зволяць, мяркуюць у Браславе. Адкрытыс застаецца пытанне, дзе ў такім выпадку браць адмыслоўцаў на вызваленыя пасады. Хіба што набраць у штат першых-лепшых, і тады музей будзе працаваць проста як будынак, куды за квіткі ходзяць наведнікі, а ўся навуковая і даследчыцкая дзейнасць установы будзе спыненыя.
Жыхары Браслава таксама адзначаюць, што практыка начных затрыманняў у райцэнтры ўжо не новая. Так мясцовыя міліцыянты рабілі і раней, бо іх асноўная мэта – запалохванне людзей, каб яны жылі ў страху, што да таксама прыйдуць у любы момант.
Андрэй Музычкін