Гэтая грамадская арганізацыя праіснавала ў якасці юрыдычнай асобы больш за 27 гадоў і, па сутнасці, была адным са старэйшых недзяржаўных грамадзянскіх аб'яднанняў. Сярод заснавальнікаў і сяброў арганізацыі былі музыкі Віцебскай абласной філармоніі і многія выкладчыкі музычных навучальных Віцебску.
На рахунку ВМТ лічыцца мноства праведзеных музычных конкурсаў, фестываляў і реалізаваныя разнастайныя арт-праекты.
Так, у маі 2013 года "Віцебскае музычнае таварыства" сумесна з Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам, арганізавалі і правялі Другі міжнародны этнафестываль "Мастацтва галасавой імправізацыі "ФАНТОН" - 2013", у якім прынялі ўдзел музычныя калектывы з Балгарыі, Беларусі і Расіі, а таксама вучоныя, музыказнаўцы і аматары этнічнай музыкі.
Не выклікае сумневу, ліквідацыі "Віцебскага музычнага таварыства" прывядзе да заняпаду музычнага фестывальнага руху ў Віцебскім рэгіёне, і да збяднення яго культурнай прасторы.
Алег Кунін