Сэрвіс рытуальных паслугаў у параўнаньні з савецкім часам крочыў далёка наперад, але ня ўсё так файна ў гэтай сфэры, як можа падацца на першы погляд. А паслухаўшы аповед віцебчука Вадзіма Кузьміна, задаесься пытаньнем пра імавернасьць існаваньня рытуальнай мафіі, якая нажываецца на чужым горы.

Пра гісторыю Аксаны Юр'евай мэдыі распавялі у сакавіку 2016 году. У 23 гады дзяўчына страціла статус сіраты, не атрымала сацыяльнага жытла і неўзабаве павінна была стаць бамжом. Больш як год юрыст Ігар дапамагаў Аксане адстойваць у судох яе права на сацыяльнае жытло. Надоечы дзяўчына распавяла, што Аршанскі выканкам, згодна з рашэньнем суду, паставіў яе на ўлік маючых патрэбу.

Прыезд аўтакрамы – галоўная падзея ў вёсцы Праходы, што на Глыбоччыне. У аддаленай ад гораду вёсцы дажываюць свой век 9 жыхароў. Зь іх толькі два мужчыны, і тыя паджылага ўзросту. А калісьці тут былі 43 жылыя дамы, у вёсцы віравала жыцьцё. Цяпер жылых хатаў – сем.

Адкрываючы ў верасьні 2014 году агульнагарадзкую пляцоўку для выгулу сабакаў у мікрараёне «Поўдзень-1», мясцовыя ўлады наўрад ці думалі, што яна стане галаўным болем ня толькі для жыхароў дамоў №7, корпус 1 і №7, корпус 2 па вуліцы Чкалава.

Пэнсіянэр з Полацку ў 2015 годзе набыў кватэру ў Менскім раёне, якая абышлася яму больш чым у 100 тысяч дэнамінаваных рублёў. Падаткавікі зацікавіліся купляй мужчыны празь яго невялікія даходы. Пры гэтым пэнсіянэр ня браў крэдыту на набыцьцё нерухомасьці, паведамілі ў інспэкцыі МПЗ па Віцебскай вобласьці.