Панядзелак, 13 Жнівень 2018

Выходнымі сьледчыя Віцебшчыны “перакваліфікаваліся” на калгасьнікаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Сьледчыя на збожжатаку УСГП «Дружбінец» Сьледчыя на збожжатаку УСГП «Дружбінец» Архіўнае фота: sk.gov.by

Сьледчыя Сеньненскага і Талачынскага раённых аддзелаў Сьледчага камітэту дапамагаюць падчас уборачнай кампаніі аграрыям рэгіёну, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласьці Сьвятлана Сахарава.

Супрацоўнікі Сеньненскага і Талачынскага РАСК у суботу, 11 жніўня, працавалі на цэнтральным збожжатаку гаспадаркі «Дружбінец» ў Сеньненскім раёне. «За некалькі гадзін яны адгрузілі каля 6 тон збожжавых, падрыхтаваўшы пляцоўку для новага ўраджаю», – распавяла Сьвятлана Сахарава.

Паводле nn.by