У Віцебску 11 кастрычніка адбылася абласная канфэрэнцыя ўдзельнікаў кампаніі «Народны кантроль», якая праводзіцца ў пяці населеных пунктах вобласьці. У канфэрэнцыі ўдзельнічалі каля 30 актывістаў кампаніі. Сярод удзельнікаў былі таксама сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, каардынатар аргкамітэту па Віцебшчыне Тацьцяна Севярынец.

Знакаміты «Буквар» Сьпірыдона Собаля 1631 году выданьня быў прэзэнтаваны ўсім беларусам у пятніцу, 10 кастрычніка, у Воршы, дзе завяршыўся тыднёвы фэст «Беларусь праваслаўная». «Буквар» быў надрукаваны ў вядомай Куцеінскай друкарні.

У Віцебскай вобласьці за парушэньне тэрмінаў адказу на крытыку ў СМІ за студзень-верасень 2014 году прыцягнутыя да адказнасьці дзесяць службовых асоб, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласьці.

Раней такога не было, кажа прыватны прадпрымальнік Уладзімер Рамановіч, які выпускае сшыткі, альбомы для маляваньня і магніты на лядоўні зь беларускамоўнымі надпісамі.

8 кастрычніка ў Віцебску ў каналізацыйны бэтонны калодзеж упаў чатырохгадовы хлопчык. Дапамогі ў супрацоўнікаў МНС папрасіла маці дзіцяці. Ратавальнікі пры дапамозе лесьвіцы паднялі дзіця з калодзежа глыбінёй два з паловай мэтры. Для далейшага абсьледаваньня дзіця шпіталізаванае ў абласны шпіталь з папярэднім дыягназам «удар каленнага сустава».