У Полацку прайшоў дабрачынны рок-кацэрт: зьбіралі сродкі на лекаваньне 4-гадовай дзяўчынкі
Полацкія рок-музыкі адгукнуліся на бяду і правялі дабрачынны канцэрт. Іх выступ адбыўся ў рэстаране “Росквіт”, які стаў культурніцкай пляцоўкай.
На Полацкім малочным камбінаце адбыўся выкід аміяку?
Памёр грамадзкі актывіст з Воршы Алесь Шутаў
Адзін з ключавых грамадзкіх дзяячоў Аршаншчыны памёр у шпіталі ўвечары 4 кастрычніка. Разьвітаньне з Алесем Шутавым адбудзецца у пятніцу, 7 кастрычніка, у рытуальнай залі за паліклінікай імя Сямашкі (Ворша, вуліца Астроўскага, д.18-А). Падыходзіць можна з 9:00.
Віцебскія журналісты абмяркоўвалі аспэкты гендэрнага балянсу
23 верасьня сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў, што працуюць у недзяржаўных сродках масавай інфармацыі, абмяркоўвалі пытаньні гендарнай роўнасьці ў беларускіх мэдыях.
У Віцебску адкрылася стартап-школа для тых, хто хоча стварыць сваю гісторыю посьпеху
Як знаходзіць ідэі для стартапаў, без чаго і без каго ніяк пры рэалізацыі вашых плянаў, якія ўвасабленьні гэтых ідэяў былі б ідэальнымі і дзе шукаць інвэстыцыі - сваім бізнэс-досьведам у межах курсу «Стартап за 9,5 тыдняў: інтэнсіў па праектаваньні і запуску бізнэсу» зь віцебчукамі падзяліўся прадпрымальнік, інвэстар, сузаснавальнік tut.by, hoster.by і іншых кампаніяў Кірыл Валошын.