Паводле сайта полацкай «раёнкі», палякі «остались наедине со своим горем», бо «не наблюдают участия властей в помощи пострадавшим». У Польшчы, маўляў, «крестьяне разорены», «вовсю орудуют мародеры». А «для нас, белорусов, то, что происходит и происходило в соседней стране – дикость». Бо «польским властям нужен не акт милосердия, а снова и снова самоутверждаться за счет опустошения своей казны для продолжения бессмысленного кровопролития на территории чужой страны».
Аўтар гэтага опуса не наважыўся паставіць пад ім уласны подпіс. Таму можна лічыць, што гэты набор сумнёўных сентэнцый – вынік працы кіраўніцтва рэдакцыі.
На каго разлічаны гэты тэкст – таксама не ясна. Бо ў наш час амаль што кожная беларуская сям'я мае доступ у інтэрнэт, і не будзе слепа верыць усяму, што піша дзяржаўная прэса. Тым болей, калі ў прапанаваным чытачам тэксце няма ні лічбаў, ні канкрэтных фактаў, - адны толькі лозунгі і дэмагагічныя заявы.
Руфіна Малікава