Сайт абласной дзяржаўнай газеты «Витебские вести» зноў рэкламуе прапагандысцкі праект віцебскага ідэалага Святаслава Міхайлава. У апошнім опусе пад назвай "Нам не нужны западные ценности" галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама параўнаў віншаванні з 1 версня Аляксандра Лукашэнкі і Святланы Ціханоўскай. На сайт газеты нават выставілі партрэт Святланы Ціханоўскай, створаны штучным інтэлектам паводле ўзору вядомага твора мастацтва...

Грамадская ініцыятыва «Хайсы – віцебскія Курапаты» з 2014 года займаецца стварэннем грамадскага мемарыяла на месцы расстрэлаў ахвяраў сталінізму каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна. Актывісты праводзяць добраўпарадкаванне гэтага добра вядомага гараджанам аб'екта, хаця і не прызнанага мемарыяльным на афіцыйным узроўні. Падчас апошняй паездкі для навядзення парадку высветлілася, што невядомыя вандалы павалілі некалькі крыжоў і знішчылі ўсе ўказальнікі, якія пазначалі шлях да ямін-магіл з чалавечымі  косткамі.

У пераліку асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці, з'явіліся імёны і прозвішчы віцебскай дызайнеркі адзення Наталлі Крэміс і ўраджэнца Падсвілля, калекцыянера і байкера Сяргея Навумава. Абодвух асудзілі ў Віцебскім абласным судзе ў пачатку жніўня, і падобна, што апеляцыйных скаргаў на прысуды яны не падавалі. 

На думку Генадзя Пацыенкі, чальца Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Расіі і ганаровага грамадзяніна Лёзненскага раёна, «вряд ли есть где-либо ещё народ, который имел бы такой язык как русский». Таму, на думку 87-гадовага пісьменніка, ураджэнца вёскі Зубакі Лёзненскага раёна, «начало могла бы положить казна Союзного государства, а там посыпались бы, потекли бы пожертвования».

«Забаронена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі групы грамадзян, аб'яднаных пад назвай «Orsha.eu» на ўсіх інтэрнэт платформах», — напісаў 28 ліпеня  Telegram-канал «Книга ГУ «База», не спасылаючыся на канкрэтнае рашэнне МУС. Паводле аўтараў канала, у «экстрэмісты» аршанскі партал і звязаныя з ім сацсеткі трапілі «за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразы службовых асоб».