Грамадскае абмеркаванне абвясцілі ўжо пасля таго, як у Парку герояў пачалі знішчаць дрэвы пад новы гарадскі аб'ект. Як і варта было чакаць, адным флагштокам гарадскія ўлады вырашылі не абмяжоўвацца. Як і ў Віцебску, тут хочуць абсталяваць асобную плошчу «для ўрачыстых цырымоній і экскурсій турыстаў». У матэрыялах, прадстаўленых для абмеркавання, гаворыцца, што мэта яе стварэння «заключается в повышении патриотического воспитания у населения г. Орши и увеличении значимости государственных символов путем возведения флагштока на территории Парка Героев».

Цаглянае збудаванне з дзюркамі ў падлозе, якое ў Парку культуры і адпачынку чагуначнікаў з'явілася яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя, нарэшце знеслі. Жыхары Віцебска патрабавалі гэтага ўжо даўно, але гарвыканкам ніяк не знаходзіў грошай, каб замяніць гэты «дапатопны» аб'ект больш сучасным. Аж пакуль сёлета не наспела неабходнасць зладзіць у парку «народныя гулянні» напярэдадні дзяржаўнага свята. І тады вырашылі, што прыбіральню знясуць у межах Патрыятычнага марафона «Мы вместе – мы едины!»

Гэтымі днямі ў вобласці праходзяць пасяджэнні адмысловых камісій, створаных дзеля працаўладкавання асобаў, што стяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. У камісіях вымушаны канстатаваць, што людзі адмаўляюцца ад прапановаў працаўладкавання па мала аплочваемыемых спецыяльнасцях і ўладкоўваюцца на працу самі або лічаць за лепшае заставацца беспрацоўнымі. 

У Віцебску прайшла восьмая пазачарговая сесія абласнога савета дэпутатаў, на якой абмяркоўвалі вынікі папярэдняга разгляду праектаў грамадскіх ініцыятываў. Яны накіраваныя «на паляпшэнне жыцця ў малых гарадах і мястэчках», -- паведаміў сайт абласной газеты «Витебские вести». Што гэта за праекты, хто іх ініцыяваў і будзе ўвасабляць, засталося таямніцай для тых, каму грамадскія ініцыятывы мусілі б «палепшыць жыццё».

На сайце выдання праект мае назву «Выводы делайте сами». У анонсе ўтрымліваецца традыцыйны пасыл: маўляў, «мы предоставляем своим читателям факты и оставляем за ними право самим их обдумать, осмыслить и подвести логическую черту». Але ўсе факты выкладаюцца з тэндэнцыйнай кропкі гледжання: у самым негатыўным ключы апісваецца жыццё ў заходніх краінах, тады як жыццё ў Беларусі апісваецца як шчаслівае і бязбеднае, дзякуючы тым, «кто на самом деле радеет за интересы своего народа».