Пасля апошняй рэканструкцыі віцебскай Плошчы Перамогі, дзе ў 2008 годзе знішчылі ўсе зялёныя расліны, на забрукаванай тэрыторыі з'явіліся так званыя «сухія фантаны». Або «падземныя фантаны» - калі струмяні вады б'юць з фарсунак «пад зямлёй». Такія аб'екты – зусім не дзіва ў еўрапейскіх, да і некаторых беларускіх гарадах, і найбольш яны даспадобы децям у спякотныя дні. Аднак у Віцебску, па задумцы рэканструктараў, фантаны выконваюць «ідэалагічную функцыю» - 118 струменяў павінны нагадваць пра 118 апошніх жыхароў, якія сустрэлі вызваленне горада 26 чэрвеня 1944 года ( некалькі тысяч віцяблян за некалькі дзён да гэтага нацысты пад канвоем вывелі ў канцлагеры). Дык ці не блюзнерства – купацца ў «мемарыяльным» фантане?

Каб знесці «недабуд», спатрэбіцца амаль 400 тысяч рублёў. Колькі было ўкладзена ў будаўніцтва, сказаць складана. А пачатак гэтая гісторыя бярэ ў тыя часы, калі Орша рыхтавалася да «Дажынак-2008». Тады ў райцэнтр былі сцягнуты будаўнічыя арганізацыі з усёй Беларусі, бо грошай з бюджэту было выдаткавана дастаткова для пасштабных пераўтварэнняў. І, як гэта бывае часта, у самы непадыходзячы момант фінансы скончыліся. За зробленыя працы з мінскай фірмай ААТ «Саната–Строй»  не разлічыліся. І фірма, якая будавала школу ў аграгарадку Літусава, практычна збанкрутавала.

На Telegram-канале "Северная столица", блізкім да віцебскіх сілавікоў, выйшлі два відэаролікі з затрыманнямі чатырох мужчын за так званыя «экстрэмісцкія» падпіскі. Таксама ў гэтых роліках выкарыстаны так званыя «пакаяльныя відэа», запісаныя міліцыянтамі. Адзін з затрыманых дадае, што меў на старонках у сацсетках не толькі падпіскі га «экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы, але і выяву бел-чырвона-белага сцяга.

Цягам трох тыдняў дзеці з Лісічанска і Севераданецка будуць знаходзіцца ў Наваполацку. Мясцовая «Новая газета» падае гэтую падзеі як акт дабрачыннасці, але не паведамляе, што прадстаўнікі еўрапейскіх краін адмовіліся браць удзел у сустрэчах. Таксама дзяржСМІ абыходзіць маўчаннем і тое, што прадстаўнікі Украіны нават не былі запрошаны на мерапрыемствы, арганізаваныя для маленькіх грамадзян гэтай краіны.

Паводле інфармацыі штотыднёвай рэгіянальнай грамадска-палітычнай газеты «Пскоўская губерня» на стане 4 кастрычніка на вайне ў Украіне загінула 300 жыхароў Пскоўскай вобласці, а колькасць параненых і пакалечаных пераваліла за адну тысячу чалавек. Губернатар Пскоўшчыны Міхаіл Ведэрнікаў прызнаў страты 181 байца, прызванага на руска-ўкраінскую вайну з гэтага расійскага рэгіёну.