Жыхароў Віцебшчыны пераконваюць ісці на выбары і «прагаласаваць за гаранта Канстытуцыі»
Апошнімі днямі ў дзяржаўных СМІ пачалі з'яўляцца матэрыялы відавочна маніпулятыўнага зместу. Сярод іх- спасылкі на дадзеныя сацыяльных даследаванняў, у якіх узялі ўдзел 1580 рэспандэнтаў, абраных не вядома па якім прынцыпе. Але вынікі падаюцца як «меркаванне абсалютнай большасці беларусаў».
Смеццеправоды ў Віцебску да прэзідэнцкіх выбараў заварваць не будуць
Нагадаем, некалькі дзён таму гарадская газета «Віцьбічы» надрукавала безапеляцыйнае паведамленне: у абласным цэнтры будуць змагацца за раздзельны збор смецця, а таму бліжэйшым часам жыхарам шматпавярховак трэба рыхтавацца да таго, што смецце праводы ў іх завараць. Такая пазіцыя выклікала незадавальненне часткі гараджан, і ўлады вырашылі пакуль не рызыкаваць.
Пасля шматлікіх скаргаў пачаліся працы на аршанскім пуцеправодным мосце
Афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці гэта пачатак рамонту, якога мясцовыя жыхары чакалі гадамі, пакуль няма. Але на мосце цераз чыгуначныя рэйкі па вуліцы Шклоўскай пачалі дэмантаваць парэнчы. Нагадаем, гэты мост злучае вялікі раён прыватнай забудовы ( завулкі Лясныя, Шклоўскія і інш.) з «гоарадам»: па ім людзі хадзілі на працу на аршанскі мясакамбінат, у краму, у дзіцячы сад, на аўтобусныя прыпынкі.
20-гадовы віцяблянін выкзаў прэтэнзіі банку і быў асуджаны за абразу Аляксандра Лукашэнкі
На сайце Віцебскага гарвыканкама выйшла паведамленне ад імя старшага памочніка пракурора г. Віцебска пра сутнасць абвінавачання, падтрыманага ведамствам, супраць «грамадзяніна О.» З вялікай ступенню верагоднасці можна казаць, што вядзецца пра крымінальную справу 20-гадовага віцябляніна Арцёма Янкіна, асуджанага сёлета ў верасні паводле ч. 1 арт. 368 КК.
Сябры ініцыятывы «Хайсы-віцебскія Курапаты» высвятляюць асобу расстралянай жанчыны, якая пакінула для нашчадкаў толькі сваё імя
Імя жанчыны – Рыта – было надрапана на ручцы зубной шчоткі, якую знайшлі на месцы масавых расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна. Артэфакт дасталі з зямлі падчас эксгумацыі парэшткаў, якую праводзіў 52-гі пашуковы батальён у 2017 годзе. Актывістам ініцыятывы, якія даведаліся пра «расстрэльнае месца» дзякуючы мясцовым жыхарам, удалося сфатаграфаваць знаходку. Цяпер яны праводзяць уласнае даследаванне, каму яна магла належаць.