Кароткія вынікі пасяджэння штаба па надзвычайным здарэнні
1. «Беларусь» прапанавана знесці, «улічваючы тэхнічны стан будынка». На гэтым месцы і ўладамі Віцебска і ўладамі вобласці будзе прапанавана размясціць іншы аб'ект, які больш адпавядае цэнтральнай частцы горада, удакладніў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта.
2. Спецыялісты вывучаюць дакументацыю, каб устанавіць, кім былі дадзены дазволы на перапланіроўку былога кінатэатра пад гандлёвы цэнтр, хто падаўжаў і ўзаконьваў іх. Нагадаем, кінатэатр «Беларусь» быў пабудаваны ў 1972 годзе, у пачатку 2000-х ён зачыніўся. Перапланіроўка аб'екта адбылася толькі ў 2006 годзе, а сам ГЦ адчыніўся ў 2009.
Пакуль Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа па артыкуле, звязаным з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі. Па меры гатоўнасці экспертыз магчыма перакваліфікацыя гэтай крымінальнай справы ў больш сур'ёзныя артыкулы Крымінальнага кодэкса, таму што пачынаюць выкрывацца пэўныя падрабязнасці, звязаныя, напрыклад, з той жа сістэмай электразабеспячэння гэтага аб'екта, са шматлікімі няўзаконенымі перапланіроўкамі магазінаў, дзе працавалі арандатары, з парушэннямі фінансава-эканамічнай дзейнасці суб'екта і шэраг іншых напрамкаў.
Дзмітрый Крутой прыгадаў, што ў 2020 годзе ў «Беларусі» ужо быў пажар, але куды меншы па наступствах: "Недапушчальным, на мой погляд, фактам з'яўляецца тое, што на працягу многіх гадоў, асабліва з 2020 года, калі ў названым цэнтры ўжо адбыўся такі інцыдэнт з пажарам халадзільнага абсталявання, але, натуральна, не з такімі наступствамі, не прымаліся дастатковыя меры па ўстараненню парушэнняў, звязаных з сістэмай пажаратушэння, своечасовай працай усіх датчыкаў».
Факты, якія можна прачытаць «паміж радкоў». Іх шырока не агучваюць
1. Аказваецца, падазраваныя ў крымінальнай справе, распачатай пасля пажару ў гандлёвым цэнтры, ужо пад вартай.
Хто канкрэтна затрыманы, не вядома, але міністр унутраных спраў Іван Кубракоў пасля пасяджэння штаба па факце пажару ў ГЦ "Беларусь" наведаў Першамайскі РАУС, дзе «знаходзяцца асобы, затрыманыя супрацоўнікамі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі».
2. Чаму ў выратавальнікаў «у балонах скончыўся кісларод»?
Падчас пасяджэння штаба па надзвычайным здарэнні былі ўхвалены «гераічныя дзеянні выратавальнікаў».
«Некоторые из них, невзирая на полученные травмы и даже после того, как в баллоне закончился кислород, продолжали делать свое благородное дело, и они достойны государственных наград», - цытуе словы Д. Крутога газета «Витебские вести».
Паўстае пытанне пра падрыхтаванасць і экіпіроўку адмыслоўцаў, вымушаных рабіць сваю гераічную справу з пустымі кіслароднымі балонамі. Да слова: база МНС знаходзіцца ўсяго за некалькі соцень метраў ад аб'екта пажара, на вуліцы Жасткова.
3. Што абяцаўць прадпрымальнікам- "пагарэльцам"
Складзены спіс прадпрымальнікаў, якія пацярпелі ў выніку пажара – у ім пад 300 чалавек.
На ўзроўні Віцебскага гарвыканкама створана каардынацыйная група, якая працуе з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Група высветляе, якая частка маёмасці была застрахавана і падлягае класічнай кампенсацыі ў выглядзе страхоўкі. Але, хутчэй за ўсё, асноўная маса людзей, у якіх пацярпелі і дакументы, у тым ліку падатковыя, страціла гэта беззваротна. Яны зараз разлічваюць на тую ці іншую форму кампенсацыі.
Улічваючы, што ўласнікам былі дапушчаныя шматлікія парушэнні і ў яго ёсць на балансе аб'екты ў іншых частках Віцебска, будзе прынятае рашэнне па суперільготных тарыфах. Па-першае, гэта даць людзям магчымасць працаваць на іншых аб'ектах, а па-другое, за кошт фінансавых сродкаў кампенсаваць памер урону. Якая гэта будзе сума, зараз вызначаюць эксперты на ўзроўні гарвыканкама.
Застаецца нявырагыным пытанне, што рабіць тым, у каго згарэла ўсё, і магчымасці гандляваць далей проста няма.
Чаму віцябляне прапануюць знесці «Беларусь»
На гэтае пытанне ёсць шмат адказаў у мясцовых пабліках:
«Торговый центр посещала часто из за шаговой доступности. Страшно представить, как в дыму ориентировались люди, там в нормальной обстановке сплошной квест. Этажи пустующих павильонов. Нельзя его вновь восстанавливать, достаточно центров на наш город».
«Странно назвать этот торговый центр просторным. Как все говорят, больше напоминает лабиринт. Никогда не понимала, как в нем можно найти нужный ролет, хотя была там не раз. Из-за этого туда ходить избегала, тратилось слишком много времени».
«Однозначно!Лабиринт!!!В поисках нужного роллета сама неоднократно блуждала, проходя по одному и тому же месту несколько раз. Всегда при этом думала,какие нормы безопасности позволили так нагромоздить торговые места.А о кинотеатре много тёплых воспоминаний.Особенно приятно было ждать начало фильма в зимнем саду на втором этаже...»
«Здание было спроектировано как кинотеатр - им и должно было оставаться . Стало не востребовано - сноси и стой новое , согласно проекту».
«Всегда удивляла вседозволенность нового владельца этим знанием. Внешне изуродовали, внутреннее пространство ещё хуже ... Все сойдёт с рук: обвинят электрика, условного, или ещё что то подобное...»
Расследаванне прычын пажара ў ГЦ «Беларусь» - на асабістым кантролі ў Адяксандра Лукашэнкі.
Ен запатрабаваў правесці ўсе праверкі да канца гэтага тыдня і знайсці вінаватых.
Леанід Махрэнка