Серада, 01 Кастрычнік 2025

За апошнія два тыдні верасня суды Віцебшчыны прызналі “экстрэмісцкімі 5 інтэнэт-рэсурсаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Усе яны не маюць аніякага дачынення да рэгіёнаў, пракуратуры якіх знайшлі “крамолу”. Асабліва “пашчыравалі” пракуратуры і суд Лёзненскага раёна, “дзякуючы” якім Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся трыма новымі пунктамі.

15 верасня суд Лёзненскага раёна прызнаў “экстрэмісцкай” старонку "Малiтва за Беларусь" у Facebook.
24 верасня той самы суд  прызнаў “экстрэмісцкімі” Telegram-чат "Бел.Read Chat" і Telegram-канал "Беларусы Вроцлава".

17 верасня  суд Браслаўскага раёна прызнаў “экстрэмісцкім” Telegram-канал  "etno.art.by"

19 верасня суд Чашніцкага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі” старонкі "Belarus Austria" і "Belarusian people in USA" у  Facebook

Усяго за паўмесяца (верасня 2025 года ) спіс "экстрэмісцкіх” матэрыялаў павялічыўся  больш як на 30 старонак.

Марыя Пічугіна