У якасці прыклада ён прыгадаў, што выява пагоні ёсць на сцяге Віцебскай вобласці і на гербах многіх гарадоў Віцебшчыны. «Дык можа літоўскія палітыкі і нам прэтэнзіі прад'явяць, што мы іхны герб выкарыстоўваем?» - ваяўнічым пытаннем сканчвае свой відэавыступ Святаслаў Міхайлаў.
У астатнім прамова пра «недапашпарт» не вылучаецца нічым новым- тая ж мова варожасці ў дачыненні да палітычных апанентаў, у тым ліку як да «беглых» беларусаў, так і да еўрапейскіх палітыкаў.
Віцебскі ідэолаг стаў відэаблогерам увосень мінулага года: ёнзапачаткаваў свой відэаблог, назваўшы яго даволі няўцямна - «Свята место». Але праз пару месяцаў «трыбуну» для відэавыступаў - свой канал на відэахостынгу YouTube - яму прадаставіла абласная газета «Витебские вести». З тае пары відэаканал Святаслава Міхайлава называецца «Вести не молчат». Новая назва не змяніла сутнасці: ён па-ранейшаму спрабуе пераконваць сваіх гледачоў у тым, што беларусам у Еўропе жывецца кепска, што дэмакратычныя лідары іх падманваюць, а сапраўдны рай на зямлі – гэта ў цяперашняй Беларусі.
Аляксандр Падзвінскі
Панядзелак, 10 Люты 2025
Віцебскі ідэолаг заступіўся за «Пагоню»
У чарговым выпуску відэаблога «Вести не молчат» галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслаў Міхайлаў чарговы раз узяўся крытыкаваць пашпарт Новай Беларусі. І пачаў з таго, што папракнуў дэпутатаў літоўскага Сейма за жаданне «прысвоіць» сімвал «Пагоні». Маўляў, гэта несумненная гістарычная каштоўнасць для Беларусі.
Апублікавана ў
Рознае