Пра выпадак, калі пацук у пад'ездзе №4 дома 5 корпус 1 на вуліцы Смаленскай напалохаў дзіця, напісалі падпісчыкі пабліка «Нитипичный Витебск» у «ВКонтакте». Яны паведамили, што щ камунальную службу 115.бел падавалі заяўкі на дэратызацыю ўжо 4 разы. І штораз ЖЭУ №9 паведамляе заяўнікам, што захады па знішчэнні пацукоў і мышэй ужо праведзены.
Не дачакаўшыся дапамогі ад адказных службаў, жыхары дома зварнуліся да старшыні гарвыканкама Аляксея Героева. «У падвале дома №5 корпус 1 па Смаленскай вуліцы працягваецца нашэсце пацукоў, якія ствараюць пагрозы для бяспекі і здароўя людзей. Адмысловую трывогу выклікае той факт, што ў 4-м пад'ездзе неаднаразова фіксаваліся выпадкі нападу пацукоў на мясцовых жыхароў. Апошні інцыдэнт быў звязаны са спалохам дзіцяці, што выклікала сур'ёзны стрэс. Цяпер яно баіцца заходзіць у пад'езд, і дарослыя жыхары ўвесь час адчуваюць адчуванне небяспеку».
Заяўнікі падкрэсліваюць, што сумняюцца ў якасці выкананых работ і эфектыўнасці прынятых мер. Таму просяць, каб на ўзроўні гарвыканкама была праведзена праверка дзейнасці ЖЭУ №9, каб было арганізавана паўторнае прафесійнае знішчэнне грызуноў і каб санітарны стан дзевяціпавярховага дома быў пастаўлены на асобны кантроль - каб «аднавіць бяспеку і спакой» мясцовых жыхароў.
Павел Кішковіч