«Дэмантаж помніка Леніну ў горадзе Докшыцы ўяўляе сабой важны крок у пераасэнсаванні нашай гісторыі і каштоўнасцяў, якія мы жадаем адлюстраваць у грамадскай прасторы. Ленін, безумоўна, з’яўляецца значнай фігурай у сусветнай гісторыі, аднак яго ідэалы і метады, такія як гвалтоўная рэвалюцыя і прыгнечанне іншадумства, супярэчаць сучасным прынцыпам дэмакратыі і правам чалавека. Мы перакананыя, што замест таго, каб шанаваць сімвалы мінулага, прасякнутыя крывёй і гвалтам, варта засяродзіць увагу на стварэнні прасторы для дыялогу і ўзаемаразумення», - пішуць стваральнікі петыцыі.
Але ў Докшыцах сучасныя ідэолагі актыўна прапагандуюць ролю і асобу Леніна, выдаючы яго за выратавальніка простых людзей і стваральніка сацыялістычнай дзяржавы. «Это яркая, противоречивая, и, без сомнений, выдающаяся историческая фигура. Организатор и руководитель Октябрьской революции 1917 года полностью изменил жизнь огромной империи, создал первое в мире социалистическое государство. Ленин оставил после себя тысячи страниц теоретических трудов не только об устройстве общества, экономики, политики и неизбежности мировой революции, но и об искусстве, науке, семье», - сцвярджае настаўніца гісторыі докшыцкай школы. І нават лічыць, што «в последнее время интерес к Ленину у современной молодежи только растет», у тым ліку таму, што моладзі «нужен кумир, которого молодежь не имеет в настоящем, а потому и обращается к прошлому».
Гэтае спрэчнае сцвярджэнне абвяргае сам факт з'яўлення петыцыі за дэмантаж помніка Леніну ў райцэнтры. Хаця ёсць тут і аматары падобных артэфактаў. Прыкладам сёлета да ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Докшыцах дэманстравалі калекцыю Віктара Іванова, які «хранит портреты идейного вдохновителя и организатора восстания, результатом которого стало падение Российской империи и установление власти большевиков», зборы твораў Леніна, вымпелы і граматы з ягонам партрэтам.
Дарэчы, аднойчы помнік Леніну ў Докшыцах ужо дэмантавалі. Гэта было ў 2006 годзе, перад прэзыдэнцкімі выбарамі. У райцэнтр падвялі газ. На афіцыйную цырымонію, каб запаліць газавую паходню, меўся прыехаць Аляксандар Лукашэнка. Да ягонага візыту ў Докшыцах ладзілі вялікі рамонт. У тым ліку перарабілі цэнтральную плошчу -- яна павінна была стаць месцам выступу прэзыдэнта. Помнік Леніну прыбралі з ягонага месца, дзе ён стаяў яшчэ з часоў СССР, - насупраць будынка райкама камуністычнай партыі, які потым аддалі пад дзіцячую бібліятэку.
Такім чынам, на месцы Леніна выступаў Лукашэнка. А помнік "правадыру сусветнага пралетарыяту" перанеслі ў гарадскі парк, дзе ён стаіць і да сёння.
Соф'я Маркушава