Панядзелак, 25 Лістапад 2024

Віцебская прадпрыемства «Спецатобаза» просіць дапамогі, каб абязшкодзіць сабачыя зграі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Тэлеграм-канале «Спецавтобаза г.Витебска» паведамляецца, што агрэсіўную зграю – адну й тую самую або некалькі – бачылі ў розных раёнах горада. Аднак заспець сабак, выехаўшы на месца, пакуль не ўдаецца. Таму гараджан просяць не губляць час – не пакідаць заяўкі ў службу 115.бел, а звяртацца па тэлефонах непасрэдна да супрацоўнікаў «Спецаўтабазы».

Занепакоенасць выклікана тым, што ў горадзе зафіксаваны напады бяздомных жывёлаў і на хатніх гадаванцаў падчас прагулак, і нават на людзей. Таму супрацоўнікі прадпрыемства просяць любо дапамогі, у тым ліку парадаў кінолагаў, які лепей адсочваць такія зграі. А таксама заклікаюць «паведамляць любую інфармацыю: дзе сабакі начуюць, хто і дзе іх корміць, ці есць магчымасць іх заманіць кудасьці ў закрытую прастору». Таксама просяць дасылаць фотаздымкі і відэа, калі бяздомныя сабакі будуць заўважаны дзесьці ў горадзе.

Тэма пра зграі бяздомных сабак «усплывае» у Віцебску перыядычна: пра гэта пісалі і 5 гадоў таму, і летась, і ўжо сёлета. З часам праблема так і застаецца невырашанай.

Бадзяжныя сабакі – з'ява, безумоўна звязаная з безадказным стаўленнем людзей «да тых, каго прыручылі». Жывёлаў, бывае, гаспадары проста выкідаюць на вуліцу, «нагуляўшыся» са шчанём, якое за некалькі месяцаў ператвараецца ў дарослую асобіну.

Есць у гэтай з'явы і яшчэ адзін аспект: бадзяжныя жывёлы могуць лёгка здабываць сабе ежу, калі камунальныя службы кепска выконваюць свае абавязкі і не вывозяць своечасова адкіды з кантэйнераў і смеццемправодаў.

Марыя Бешкава