Серада, 18 Лістапад 2026

Браслаўскі райвыканкам закупае бронекамізэлькі, маскхалаты і партрэты Лукашэнкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле звестак з сайта дзяржзакупак, у рэгіёнах Віцебшчыны працягваецца набыццё ваенізаванага  рыштунку. “Ідэалагічныя” выдаткі выглядаюць вельмі сціпла ў параўнанні з “вайсковымі”...

Браслаўскі райвыканкам плануе набыць 31 бронекамізэльку (60 688 руб.) , 31 шлем ( 54 389 руб.), 37 маскхалатаў (8 928) і 4 маскіровачныя касцюмы «Леший» ( 1 509 руб.).

Гэтаксама райвыканкам закупае “ідэалагічную” прадукцыю: 6 дзяржаўных сцягаў ( 378 руб.), два пластыкавыя дзяржаўныя гербы (352 руб.), два плакаты з тэкстам дзяржаўнага гімна (349 руб.) і два партрэты Аляксандра Лукашэнкі (130 руб.).

Што да "ваенізаваных" закупак, то тут абсалютным лідарам застаецца Глыбоцкі райвыканкам. Як мы пісалі раней, там закупілі  вайсковае адзенне і армейскія ложкі на больш як на  236 тысяч еўра.

Аляксандр Магучы