Інфармацыя аб тым, што салдат паспрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам зьявілася на партале TUT.BY. Паводле вэрсіі Макарава, «парэз» салдат зрабіў па прыезьдзе ў вайсковую частку з мэтай узьдзейнічаць такім чынам на саслужыўцаў. Па дарозе ў вайсковую частку малады салдат цярпеў зьдзекі ад іншых прызыўнікоў. Некаторыя зь іх вучыліся з пацярпелым у адным ліцэі, яны характарызавалі яго як негаваркога і зь дзівацтвамі.
«Вядома, што гэты вайсковец тройчы меў прыводы ў міліцыю за ўжываньне сьпіртных напояў, хуліганства, спойваньне непаўналетніх», – кажа Макараў.
Салдату надалі неабходную мэдычную дапамогу. Па факце здарэньня камандаваньне часткі вядзе праверку.
Антон Трафімовіч, svaboda.org