Сапраўды, асноўная маса прадукцыя "Нафтана" ішла за мяжу - у ЕС і Вялікабрытанію. Пасля ўступлення ў сілу санкцый з-за прадастаўлення беларускай інфраструктуры Расіі для вядзення вайны супраць Украіны - прадпрыемства перайшло на працу на мінімальных магутнасцях. Інакш кіраўніцтву даўно прыйшлося цалкам спыніць вытворчасць. Калі санкцыі не будуць зняты ў бліжэйшыя 2-3 месяцы, то прадпрыемства спыніцца, а асноўную частку работнікаў давядзецца звольніць.
Бяда крыецца ў тым, што Наваполацку асноўная частка насельніцтва працуе на "Нафтане" альбо на сумежных вытворчасцях, то ў бліжэйшыя месяцы ў гэтым горадзе нафтахімікам складана будзе знайсці працу. Тады ў рэгіёне рэзка ўзрасце сацыяльная напружанасць з-за эканамічнага заняпаду і масавага беспрацоўя.
У такой сітуацыі цяжка пераацаніць ролю незалежных прафсаюзаў, якія рэальна адстойвалі правы сваіх сяброў. Гэта разумее адміністрацыя "Нафтана" і імкнецца прадухіліць арганізаваныя выступы працоўных. Для гэтага начальства працуе над тым, каб пазбавіць працоўны рух яе патынцыйных лідэраў.
Цяпер зразумела, з якой прычыны, апошнія месяцы, улады жорстка перасьледуюць Старшыню Незалежнага прафсаюзу “Нафтан” Вольгу Брыцікаву, якую 15 красавіка зноў асудзілі на чарговыя 15 сутак. Такім брудным спосабам улады і адміністрацыя прадпрыемства ізалявалі на два месяцы прафсаюзнага лідэра ад сябраў прафсаюза.
Віталь Кажух