Дзеці адчайна спрабавалі адкапаць свайго сябра, але гэта ім не ўдалося, пасьля чаго яны пабеглі па дапамогу да дарослых. Першым да абрыву прыбег супрацоўнік выратавальнага паста ОСВОД, ён і выцягнуў хлопчыка зь зямлі.
Прыехалі выкліканыя хуткая дапамога і МНС. Нягледзячы на рэанімацыйныя захады, выратаваць жыцьцё школьніку не ўдалося, мэдыкі канстатавалі сьмерць дзіцяці. Матэрыялы праверкі па гэтым здарэньні ўжо перададзеныя ў раённы аддзел сьледчага камітэту, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.
У чэрвені 2014 году ў Віцебскай вобласьці адбыліся два падобныя выпадкі: у Глыбоцкім раёне засыпала двух школьнікаў, а ў Альгове пад Віцебскам – аднаго. Ва ўсіх выпадках дзеці загінулі.