Радзіму аўтар раней параўноўваў з птушкамі зязюляй ды чайкай. Бо зязюля не глядзіць сваіх дзяцей, а крылы чайкі адліваюць холадам і ня грэюць сваіх птушанят.
Цяпер жа, па словах Алеся Бяляцкага, краіну ён параўнае хутчэй з хваравітым дзіцём:
– Таму што ўсё ж такі як краіна, як народ мы толькі адбываемся зараз, і ў нас вельмі багата праблемаў. Нам варта вырашаць гэтыя праблемы, не паглыбляць тыя праблемы, якімі хварэе наша грамадзтва яшчэ пачынаючы з савецкіх, са сталінскіх часоў. Гэта татальнае парушэньне правоў чалавека, гэта недаацэнка каштоўнасьці чалавечай асобы, гэта адсутнасьць салідарнасьці. Вось гэтыя праблемы, над якімі мы мусім працаваць далей нягледзячы на тыя перашкоды, якія ставяць перад намі.
Кніга “Халоднае крыло Радзімы” складаецца з занатовак, эсэ, інтэрвію.
Гэта пятая кніга аўтара і своесаблівы працяг кніг “Асьвечаныя беларушчынай” ды “Іртутнае срэбра жыцьця”. Яны былі падрыхтаваныя падчас зьняволеньня Алеся Бяляцкага.
https://vitebskspring.org/news/pravaabaroncy/item/3012-u-polatsku-adbylasya-sustrecha-z-pravaabarontsam-alesem-byalyatskim#sigProIde69ca92b33
Тацяна Смоткіна, racyja.com