Урачыстасць з нагоды ПК-13 правялі ў раённым доме культуры. Там адбылося масавае ўзнагароджанне супрацоўнікаў граматамі і каштоўнымі падарункамі. Кіраўніцтва раёна адзначыла, што калонія робіць вялізны ўнесак у справу захавання стабільнасці ў беларускім грамадстве.
Для супрацоўнікаў калоніі, былых і цяперашніх, зладзілі вялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці. Раённая газета апублікавала з нагоды юбілею вялікі фотарэпартаж.
Пра тое, як з ім абыходзіліся ў Глыбоцкай калоніі, Мікалай Статкевіч ўзгадваў не аднойчы. Да прыкладу, ён пісаў: “6 разоў запар каралі 6 месяцамі адзіночнай камэры - ёсьць на асобым рэжыме такі від пакарання з максімальным тэрмінам 6 месяцаў - камера памерамі 1x3 метры, з "прагулкамі" па паўгадзіны ў дзень у ненашмат большай амаль глухой металічнай скрыні пад металічным дахам са штучным асвятленнем нават днём. Цяжкавата гадамі не бачыць неба над сабой нават праз сетку. Ды яшчэ 1-2 разы штомесяц трапляць у ШІЗА, у якім я правёў агулам каля года. Такога там яшчэ не рабілі ні з кім. Дасведчаныя арыштанты казалі, што мяне "умертвляют, типа, по естественным причинам".
Аляксандр Мурчанаў
Субота, 30 Май 2026
65-годзе Глыбоцкай ПК-13 урачыста адсвяткавалі на раённым узроўні
Месца зняволення, дзе ў нялюдскіх умовах без сувязі з блізкім трымалі экс-палітвязня, палітыка Мікалая Статкевіча, а цяпер утрымліваюць палітвязня Віталя Мельнікава, назвалі ўстановай, дзе выконваюцца “дзяржаўныя задачы па забеспячэнні правапарадку і законнасці. А людзей, якія там працуюць, “зладжаным калектывам прафесіяналаў, якія з гонарам нясуць сваю службц, захоўваючы вернасць доўгу і прысязе”.
Апублікавана ў
Рознае