Пятніца, 30 Май 2014

Папраўчую калёнію ў Наваполацку ліквідуюць. На яе базе створаць ЛПП

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Дзьве папраўчыя калёніі будуць ліквідаваныя ў Беларусі, на іх базе будуць створаныя ЛПП. Такое рашэньне зьмяшчаецца ва ўказе кіраўніка беларускай дзяржавы №242 “Аб удасканаленьні дзейнасьці крымінальна-выканаўчай сыстэмы Міністэрства ўнутраных спраў”, падпісаным 28 траўня, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.

“Дакумэнтам прадугледжаная ліквідацыя, рэарганізацыя і стварэньне шэрагу арганізацыяў крымінальна-выканаўчай сыстэмы і лячэбна-працоўных прафілякторыяў (ЛТП)”, - удакладнілі ў прэс-службе. Паводле яе інфармацыі, згодна з указам, “ліквідуюцца дзьве папраўчыя калёніі ў Магілёве і Наваполацку”. “Гэта выклікана скарачэньнем колькасьці асоб, якія адбываюць пакараньне ў папраўчых калёніях”, - растлумачылі ў прэс-службе. “На базе папраўчых калёніяў, што ліквідуюцца, і філіялу ЛПП №4 ў Віцебску будуць створаныя тры ЛПП. Таксама прадугледжаная рэарганізацыя 35 папраўчых устаноў адкрытага тыпу праз далучэньне 21 установы да 14 больш пэрспэктыўных устаноў”, - адзначылі там.

Як падкрэсьлілі ў прэс-службе, ” такое ўзбуйненьне устаноў зьвязанае са зьніжэньнем удзельнай вагі пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу ў структуры прызначаных судамі відаў пакараньняў”. “У мэтах забесьпячэньня зьняволеных максымальнай працоўнай занятасьцю ўлічваецца наяўнасьць на тэрыторыі дысьлякацыі ўстаноў, які ўзбуйняюцца, буйных прамысловых аб’ектаў, іншых арганізацыяў, якія маюць патэнцыйную магчымасьць для іх працаўладкаваньня”, - працягнулі там.

У прэс-службе таксама паведамілі, што “ў сувязі з аптымізацыяй крымінальна-выканаўчай сыстэмы указам уносяцца адпаведныя зьмены і дапаўненьні ў пералік дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Міністэрству ўнутраных спраў (яго дэпартамэнту), зацьверджаны ўказам ад 4 сьнежня 2007 году №611 “Аб некаторых пытаньнях Міністэрства ўнутраных спраў і арганізацыяў, якія ўваходзяць у сыстэму органаў унутраных спраў”.

interfax.by