Марына Адамовіч, жонка палітзнявленага, падсумавала ў Фэйсбук апошнія навіны пра Мікалая Статкевіча. Дакладней, адсутнасць навінаў ад яго непасрэдна: палітзняволены знаходзіцца за кратамі ўжо 1238 дзён, з іх «254 дні без вестачкі», піша спадарыня Марына. Яна размясціла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» фотаздымак урыўка ліста ад кіраўніцтва глыбоцкай калоніі, дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч. Адміністрацыя ПК -13 інфармуе яе пра пакаранні, накладзеныя на зняволенага мужа.

Улады, 4 кастрычніка, асуджанага да 1 года і 2 месяцаў гадам калоніі былога студэнта БНТУ Паўла Нявыгласа, які ў 2020-м апублікаваў звесткі, як вырабляць "кактэйль Молатава", унеслі ў спіс тэрарыстаў. Гэта 22-гі жыхар Віцебскай вобласці, якога ўлады зацвердзілі датычным да тэрарыстычнай дзейнасці.

Маладую жанчыну, затрыманую сёлета ўночы на 1 траўня, вінавацяць паводле ч2. арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Працэс над ёй распачнецца 16 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёна Віцебска, суддзём прызначаны Міхаіл Юрчанка.

Палітзняволенага па «справе незалежных прафсаюзаў» Васіля Бераснева, які адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15, тэрмінова накіравалі ў Магілёўскі абласны шпіталь. З 2018 г. ён жыве з адной ныркай – другую выдалілі з прычыны анкалагічнага захворвання. Стан ягонага здароўя значна пагоршыўся пасля затрымання 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай «справы прафсаюзаў»: падчас знаходжання за кратамі ў СІЗА КДБ, а потым у СІЗА-1 у яго пачаліся болі ў адзінай нырцы. Належнай медычнай дапамогі ён не атрымліваў, па звестках сваякоў, яму толькі час ад часу ставілі кропельніцы для абязбольвання.

Старшыні "Вясны" і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 10 гадоў калоніі за праваабарончую дзейнасць, 25 верасня спаўняецца 61 год. Іх ён сустракае ў калоніі строгага рэжыму ў Горках, працуючы на дрэваапрацоўцы. Былы палітвязень, які сустракаўся з Алесем Бяляцкім у СІЗА-1 у кастрычніку 2022 года, распавёў пра яго "Вясне".