Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі ўжо больш за два гады: 25 чэрвеня 2020 г. ён быў затрыманы, а ў снежні 2021 г. быў асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці ці варажнечы»). Сёлета 22 чэрвеня Ігара Лосіка накіравалі ў наваполацкую ПК №1, а да яго дадому днямі прыйшлі судовыя выканаўцы ды арыштавалі маёмасць.

Зняволены з 27 студзеня знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3, якая месціцца ў пасёлку "Віцьба" Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Там ён адбывае трох гадовы тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі з агульным рэжымам адбывання пакарання у рамках прысуду па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Жыхар Оршы Алег Іваноў да жніўня 2020 года працаваў аператарам кацельні, хаця мае сярэднюю медычную адукацыю. Ніколі не быў абыякавым да падзей, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве, шмат год з’яўляўся сябрам АГП, удзельнічаў у аднаўленні памяці знакавага для Оршы месца – Кабыляцкай гары, дзе ў сталінскія часы хавалі ахвяраў масавых рэпрэсій.

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак, затрыманая напрыканцы верасня 2021года за каментар у сатсетках па "справе Зельцэра", утрымліваецца пад вартай у Віцебскім абласным СІЗА ўжо больш за 10 месяцаў. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам на сам з бядой.

Больш за сем месяцаў Павел быў затрыманы і яму прад'яўлены абвінавачанні па 6 артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пры затрыманні ён быў моцна збіты і здароўе да гэтага часу не адноўлена. Цяпер Нікіценка знаходзіцца ў Віцебскім абласным СІЗА №2, у закрытым рэжыме вядзецца судовы разбор па справе.