Панядзелак, 27 Люты 2023

На 51 дзень спыніў галадоўку асуджаны актывіст «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Жыхар Новалолацка Капшуль спыніў галадоўку 20 лютага. Стан яго здароўя здавальняючы, але мужчына дужа схуднеў. Галадоўкай, якую абвясціў 31 снежня, Аляксандр Капшуль дамагаўся ад адміністрацыі следчага ізалятара Гомеля выканання ўсіх нормаў і правілаў утрымання зняволеных.

17 лютага Гомельскі абласны суд прызначыў Аляксандру Капшулю 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Яго абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве», «стварэнні і ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні», а таксама ў «незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі».

Сваёй віны Аляксандр не прызнаў і збіраўся абскарджваць вырак.
Былога юрысконсульта наваполацкага «Нафтана» Аляксандра Капшуля асудзілі па справе «Рабочага руху».

«Рабочы рух» — аб’яднанне рабочых, якія былі не згодныя з тым, што адбываецца ў краіне, і гатовы былі адкрыта адстойваць сваю пазіцыю.

Іван Чайка