Да другой гадавіны з пачатку Жаночых маршаў – 12 жніўня –  "Майстэрня паштовак салідарнасці" разам з кампаніяй #FreeViasna зрабілі стыкерпак, які дапаможа выказаць павагу, любоў і пяшчоту палітзняволеным жанчынам. Мы дашлем налепкі ўсім ім за краты і запрашаем вас дадаць вашыя словы падтрымкі.

Інфармацыю пра тое, што яе падабаронная пакінула Расею пацвердзіла адвакат дзяўчыны Марыя Бяляева. Але канкрэтнае месца знаходжання Яны Пінчук пакуль не вядомае. У Беларусі віцяблянку абвінавачваюць па пяці крыминальных артыкулах: паклёп (артыкул 188 КК), незаконныя дзеянні з персанальнымі данымі іншай асобы (частка 3 часткі 203-1 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (частка 1 і 2 артыкула 361-1 КК), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361 КК).

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco – Партнёрства за правы чалавека», сімвалічныя «хросныя» з’явіліся яшчэ ў 9-ці палітвязняў. Сярод іх жыхар Віцебску, каардынатар кампаніі «Страна для жизни» Алег Баразна, асуджаны на 2 гады 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Больш за тыдзень таму адміністрацыя шклоўскай папраўчай калоніі № 17 “закінула” ў штрафны ізалятар на трое сутак палітвязня Яўгена Харашкевіча. Жонка палітвязня даведалася, што прычынай стаў ліст з віншаваннямі ад неабыякавых людзей перад днём нараджэння Яўгена, які яна дасылала мужу. Цэнзар разглядзеў у гэтым "палітычны падтэкст", таму ліст быў знішчаны, а палітвязня адправілі ў ШІЗА.

Жыхар пасёлка Беразіно Менскай вобласці, блогер і актывіст Павел Вінаградаў быў асуджаны да 5-ці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. На пачатку ліпеня 2022 г.яго этапавалі ў ваўкавыскую ПК № 11, але неўзабаве ў палітвязня на рэнтгене знайшлі пляму ў лёгкіх. Ён прайшоў курс антыбіётыкаў, але гэта не прынесла плёну. 28 ліпеня 2022 г. Вінаградава перавялі ў аршанскую калонію № 12, так званую «сухотную». Паводле інфармацыі ад тых, каго там утрымлівалі, умовы ў гэтай калоніі небяспечныя для здароўя.