З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай праваабаронцу, старшыні Гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Леаніду Судаленку, якога асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Вядома, што кіраўніка «Вясны» і нобелеўскага лаўрэата этапавалі ў канцы красавіка ў горацкую калонію № 9. Але нават афіцыйнага падцвярджэння яго знаходжання там дагэтуль няма. Тым не меньш, там пакутваюць разам з Бяляцкім, як мінімум яшчэ 10 палітзэкаў. У свой час, ў калоніі адбыў доўгі тэрмін палітвязень жыхар Віцебску Міхаіл Жамчужны.

Ужо 95 дзён, як Марына Адамовіч не атрымлівае лістоў ад свайго мужы, палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча. Устурбаваная ягоным лёсам, жанчына дасылала запыты ў Дэпартамент выканання пакаранняў і ў адміністрацыю глыбоцкай калоніі №13, дзе палітвязень адбывае пакаранне – 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму – прысуджанае яму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў).

Паводле «Рабочага руху», палітзняволены, які адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі, мог быць перавезены ў Менск. Нагадаем,Віктар Бабарыка пэўны час знаходзіўся ў хірургічным аддзяленні наваполацкага гарадскога шпіталя, куды трапіў з калоніі. У яго дыагнаставалі пнеўматоракс, які мог здарыцца ў выніку збіцця. Як паведамляе «Рабочы рух», прыкладня 3 траўня зняволенага палітыка зноўку забралі ў калонію, але праз суткі павезлі ў менскім накірунку. Ёсць меркаванне, што цяпер Віктар Бабарыка можа знаходзіцца на «Валадарцы» у турэмнай бальніцы.

Праваабарончыя ініцыятывы выступілі з сумеснай заявай у сувязі з чарговай смерцю палітычнага зняволенага, якая днямі адбылася ў калоніі “Віцьба” Віцебскага раёна. Яны звярнулісь да уладаў з патрабаваннем правядзення расследавання па факце смерці Мікалая Клімовіча і адсутнасці належнай медычнай дапамогі ў калоніях.