Віцебскія пракуратура і дэпартамент выканання пакарання не паведамілі, дзе знаходзіцца палітвязень Віктар Бабарыка
25 мая на рэсурсе «Зручны горад» была размешчана петыцыя №5619, у якой 55 падпісантаў звярнуліся ў пракуратура Віцебскай вобласці і Дэпартамент выканання пакаранняў МУС прадаставіць грамадскасці інфармацыю пра стан здароўя і месцазнаходжанне вязня Наваполацкай папраўчай калоніі №1 Віктара Бабарыка. Аднак і пракуратура, і Упраўленне ДВП па Віцебскай вобласці па фармальных прычынах ухіліліся адказаць, дзе знаходзіцца палітвязень і што з ім.
Палітвязнем прызнаны віцяблянін Зміцер Загалавец
Паводле інфармацыі, атрыманай з праўладных тэлеграм-каналаў, доўгі час 40-гадовы мужчына ў сацыяльных сетках «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі». Палітвязень, з 20 студзеня 2023 года, знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары.
Цягам 10-ці дзён Паўла Севярынца перавядуць у турму. На тры гады
Шклоўскі суд, зладзіўшы пасяджэнне па звароце Шклоўскай калоніі №17 , дзе палітвязень адбываў пакаранне, пастанавіў перавесці яго на больш жорсткі рэжым утрымання. Паўла Севярынца пераводзяць у турму на бліжэйшыя тры гады. Пакуль не вядома, дзе менавіта ён апынецца – у Гародні, Магілеве ці Жодзіне. Адміністрацыя ПК №17 звярнулася ў суд, спаслаўшыся на тое, што Павел Севярынец з“яўляецца злосным парушальнікам рэжыму ўстановы. Праваабаронцы ўжо не ўпершыню адзначаюць, што практыка пераводзіць палітвязняў на больш строгі рэжым утрымання становіцца ўсё больш распаўсюджанай.
Уладзіміра Булаўскага этапавалі ў бабруйскую ПК-2
Віцебскі музыка і арт-менеджар бедзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ў Бабруйску. Пра гэта праваабаронцам паведамілі ягоныя сваякі. Сёлета ў траўні суд Першамайскага раёну Віцебска прызнаў Уладзіміра Булаўскага вінаватым паводле арт. 342-2 Крымінальнага Кодэксу (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Суддзя Міхаіл Юрчанка пастанавіў яго пакараць двума гадамі калоніі.
Асуджанага журналіста Анджэя Пачобута этапавалі ў Наваполацкую ПК-1
8 лютага ў абласным судзе Гродна журналіст і адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў Беларусі быў асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») і арт. 130 Крымінальнага кодэкса («распальванне варожасці ці варажнечы»).