26 сакавіка, падчас таго як Сяргей ішоў на прабежку, на яго быў здзейснены напад. Абараняючы сваё жыцьцё, Каваленка атрымаў чатыры нажавых раненні, быў шпіталізаваны з глыбокімі парэзамі ногі сярэдняй цяжкасці, якія прывялі да частковай страты працаздольнасці.

Затрыманаму ў Глыбокім бодзібілдару Аляксандру Шарабайка следчыя інкрымінуюць крымінальнае злачынства згодна арт. 368 (Абраза Прэзідэнта РБ) Крымінальнага кодэкса РБ.  Да гэтага, 13 сакавіка, Аляксандр быў арыштаваны судом да адміністратыўнага арышта на 10 сутак.

Праваабарончая супольнасць прызнала палітычным зняволеным 27-гадовага жыхара Оршы, якога вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі. 30 сакавіка ў Віцебскім абласным судзе над Яраславам Казакевічам распачаўся суд. Працэс у закрытым рэжыме вядзе Галіна Бондал.

Праваабарончая супольнасць прызнала жыхара Віцебску палітвязнем, выступіўшы з адмысловай заявай. У ей падкрэсліваецца, што Вячаслаў Лазараў быў журналістам-фрылансерам, яго неаднаразова затрымлівалі падчас мірных пратэстаў у 2020 г. Цяпер яму прад'яўлены абвінавачанні па частцы 1 артыкула 364-1 Крымінальнага кодэксу (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку праваабаронцаў, «празмерна шырокае і расплывістае вызначэнне «экстрэмісцкай дзейнасці», прадугледжанае беларускім заканадаўствам, дазваляе ўладам маніпуляваць фармулёўкамі дзеля неправамернага абмежавання права на інфармацыю, свабоды слова і свабоды асацыяцый.

Па звестках праваабаронцаў, крымінальная справа распачатая адразу па некалькіх артыкулах. Падставамі маглі стацца звесткі, знойдзеныя ў ягоным тэлефоне, які сілавікі забралі падчас затрымання 13 сакавіка. Тэлефон быў забраны і ў жонкі Аляксандра Шарабайкі. У ноч з 24 на 25 сакавіка, пасля адбыцця 10-суткавага арышту, вядомага ў Глыбокім трэнера і бодзібілдэра перавялі ў віцебскі СІЗА-2.