Што ўбачылі гледачы на экране? Аўтар праекта «Свабода слова» і вядоўца Андрэй Аляксандраў цягам 15-ці хвілін задае зняволенаму журналісту пытанні, спрабуючы падвесці пад чаканыя адказы. Іх сэнс зводзіцца да таго, што, маўляў, «у жыцці варта цаніць сям'ю і мір у краіне», і не «ўяўныя каштоўнасці» кшталту свабоды слова, якой на «Радыё Свабода» увогуле няма. Пры гэтым Андрэй Кузнечык кажа, што яго абавязкам была праўка тэкстаў для сайта, а ў «расследаванні» ён названы ажно «экс-рэдактарам экстрэмісцкіга «Радыё Свабода».
Андрэй Кузнечык ураджэнец Віцебска. Ен быў затрыманы ў Мінску у лістападзе 2021 г. і праз 8 месяцаў асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Журналіста прызналі вінаватым у "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання".
Лілія Паўлава