У мужчыны і ягонай жонкі Алены міліцыянты забралі тэлефоны для таго, каб прааналізаваць інфармацыю. Пасля выбараў Шарабайку некалькі разоў саджалі на суткі за ўдзел у пратэстах і за бел-чырвона-белы сцяг на доме. У ліпені 2021 яго затрымлівалі на трое сутак "па падазрэнні ў злачынстве".
Каб патрымаць падазраванага можна дасылаць грашовыя пераводы, пасылкі і тэлеграмы на адрас: СІЗА-2, вул. Гагарына, 2, 210026, Віцебск, Шарабайка Аляксандру Міхайлавічу.
Марат Гужын