Зараз Вольга Ялцэвіч знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі.
Нагадаем, Вольга Ялцэвіч была затрыманая 16 снежня 2021 года, суд Маскоўскага раёна Брэста ў ліпені асудзіў жыхарку Докшыцаў за "фінансаванне пратэстнай дзейнасці" (ч. 2 арт. 342 КК). Суддзя Яўген Брэган прызнаў Ялцэвіч вінаватай і пакараў яе пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Згодна з матэрыяламі следства, Вольга Ялцэвіч сумесна з іншымі асобамі з 13 жніўня па 19 снежня 2020 года нібыта аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў, аказанне іншай матэрыяльнай дапамогі ўдзельнікам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, а таксама зрабіла пералік сродкаў у кошт пакрыцця шкоды, нанесенай дзяржаве супрацьпраўнымі дзеяннямі.
МУС у лістападзе 2022 г. дадала палітзняволеную ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Падтрымаць Вольгу лістамі салідарнасці ці пераводам можна па адрасе: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ялцэвіч Вольге Міхайлаўне.
Інга Сташэўская