Аўторак, 07 Сакавік 2023

Рэчы вязня новаполацкай калоніі Віктара Бабарыкі ўлады прадавалі на аўкцыёнах

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Віктар і Эдуард Бабарыкі Віктар і Эдуард Бабарыкі

Як высветлілася, у 2022 годзе на аўкцыён выстаўлялі лоты ад яшчэ аднаго палітвязня - Віктара Бабарыкі. Размова аб аптычным прыцэле і дзелях у статутным фондзе кампаній. Пры гэтым на некаторых лотах хоць і быў пазначаны завінавачаным банкір, але належалі яны, як вынікае з абвестак, ягонаму сыну Эдуарду.

Нагадаем, раней у 2021-м з малатка сышоў арыштаваны аўтамабіль Ford Fiesta Віктара Бабарыкі.

Як на аўкцыён тройчы выстаўлялі аптычны прыцэл.

Праз інтэрнэт-пляцоўку "БелЮрЗабеспячэнні" акрамя Ford Fiesta (яго ў выніку прадалі на таргах у 2021 годзе, пра гэта пісалі многія СМІ) Віктара Бабарыкі рэалізавалі таксама аптычны прыцэл Victory V8 з драпінамі на корпусе. На таргі яго ў 2022 годзе выстаўлялі тройчы.

Першы раз прыцэл прадавалі летась у ліпені. Пачатковы кошт лота складаў 1 400 рублёў. У таргах узялі ўдзел восем чалавек, перамог удзельнік, які прапанаваў суму 5 306 рублёў. Аднак аўкцыён прызналі несапраўдным, бо пераможца не аплаціў пакупку.

Другі раз аўкцыён прайшоў у верасні 2022 года, пачатковую цану на прыцэл знізілі да 1 120 рублёў. У аўкцыёне ўзялі ўдзел сем чалавек, перамагла стаўка 4 599,40 рубля. Але як і першы раз, лот не аплацілі, аўкцыён не адбыўся.

Трэці раз прыцэл прадавалі летась у лістападзе. У таргах узялі ўдзел 11 чалавек. Лот уцанілі да 840 рублёў, яго прадалі за 3 918,6 рубля, на гэты раз прыцэл аплацілі.

Нагадаем, што 59-гадовы Віктар Бабарыка гэта банкір і грамадскі дзеяч, прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта быў асуджаны на 14 гадоў за легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам і
атрыманне хабару. Ён адбывае пакаранне новаполацкай папраўчай калоніі №1 ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Адрас для лістоў: ПК № 1, вул. Тэхнічная, 8, 211440, г. Наваполацк, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыка.

Сяргей Ільін