Па матэрыялах абвінавачання, 28 лютага 2021 у сетцы "ВКонтакте" Максім Камкоў у публічнай групе “Полацк, Наваполацк…” размясціў публікацыю з фота пацярпелага супрацоўніка міліцыі Ляшко, яго асабістымі дадзенымі, тым самым публічна абразіў як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Дзеянні Камкова прычынілі Ляшко маральныя пакуты, якія ён ацаніў у 1 500 рублёў.
Каментар, згодна з высновамі экспертызы, “негатыўна ацэньвае Ляшко і змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, якое зневажае аўтарытэт, гонар і годнасць прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Сваімі наўмыснымі дзеяннямі Камкоў здзейсніў абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”.
Пад час разгляду справы ў судзе, абвінавачаны прызнаў сваю віну і папрасіў прабачэння ў міліцыянта. Раней Камкоў выплаціў усю суму маральнай шкоды пацярпеламу, і грамадзянскі пазоў быў судом зняты.
Іван Чайка