Дзяніса Дземуха затрымалі 4 кастрычніка 2020 году пасля «Маршу вызвалення палітвязняў». Ён адбыў 13 сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю так і не выйшаў: маладому чалавеку выставілі абвінавачанні паводле арт. 342 КК («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
9 сакавіка 2021 году суддзя Алег Каляда (суд Заводскага раёну Менску) прызнаў Дземуха вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму на тэрмін 1 год і 6 месяцаў.
27 снежня Дзяніс Дземух выйшаў на волю з папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба пад Віцебскам. Малады чалавек знаходзіўся ў няволі амаль 15 месяцаў.
Янка Прас