Паводле абвінавачання, 15 мая 2020 года Аляксандр Васін у «Аднакласніках» змясціў пад публікацыяй з фотаздымкамі супрацоўніка міліцыі ў форменным абмундзіраванні абразлівы каментар. У судовым паседжанні віну Аляксандр прызнаў цалкам і раскаяўся ў зробленым. Ён матываваў свой учынак тым, што здзейсніў яго пасля прачытання негатыўных каментароў да дадзенай публікацыі.
3 жніўня ў судзе Першамайскага раёну гораду Віцебску паводле арт. 369 КК яго прызналі вінаватым. Суддзя Міхаіл Юрчанка прысудзіў яго да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія»).
Аляксандр Васін выплаціў пацярпеламу працаўніку міліцыі матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 800 рублёў.
Адрас для лістоў: папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №55. 220021, г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 7.
Віталь Кажух