Целы двух замежнікаў 24 лютага беларускія памежнікі знайшлі ў канаве пад вадой у Браслаўскім раёне. Адзін з іх пры сабе меў дакументы грамадзяніна Шры-Ланкі. Па дадзеных памежнікаў, з пачатку 2023 года ў памежных раёнах па розных прычынах загінулі восем мігрантаў.

Андрэй Кулакоў — вядомы шмат каму кіроўца «жывемабіля». Улады маюць намер пакараць  мужчыну  па «народным» арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Таксама была арыштавана яго маёмасць. Кіроўца «жывемабіля» даўно з’ехаў з Беларусі, калі заставацца яму стала небяспечна. Цяпер ён жыве ў Варшаве, а пасля нападу Расіі на Украіну аддаў увесь час на ратаванне ўкраінскіх уцекачоў.

Колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі ў Латвійскую Рэспубліку дасягнула амаль такіх жа паказчыкаў, як у жніўні 2021 года - адным з першых месяцаў штучнага міграцыйнага крызісу, створанага беларускімі ўладамі. Цяпер штомесяц патрапіць у Латвію паспрабавалі 250-300 чалавек.

Сямʼі 16-гадовага Іллі Карозы ў Віцебску далі кватэру, дзяцей уладкавалі ў школу і ў дзіцячы садок, а бацькоў – на працу. Дарослыя атрымалі беларускія пашпарты, прычым працэдура атрымання беларускага грамадзянства заняла рэкордна малы тэрмін – усяго 3 тыдні. Усё гэта сталася наступствам скандалу, звязанага з інтэрв’ю падчас «Славянскага базару»: выхаванец дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання KidsTV Ілля Кароза ўзяў інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі, нягледзячы на рэкамендацыі МЗС Латвіі ўстрымацца да наведвання беларускага праўладнага музычнага форуму. Пазней Дзяржслужба якасці адукацыі Латвіі паведаміла, што Academy KidsTV вядзе навучанне без законных падстаў – без акрэдытацыі ад Міністэрства адукацыі і ліцэнзіі ад Рыжскай думы, і з тае прычыны будзе зачынена.

Сям'я 16-гадовага Іллі Карозы з латвійскай Academy KidsTV, які браў інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі на «Славянскім базары», 5 жніўня атрымаў дакументы аб беларускім грамадзянстве. Яны падалі прашэнне аб даванні грамадзянства яшчэ 3 ліпеня і дзякуючы мясцовай уладзе і падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі, пытанне вырашылі ў лічаныя дні. Цікавая дэталь, Ілля з’яўляецца ўнукам заснавальніцы Academy KidsTV, грамадзянкі РФ Надзеі Бухаравай.