Рэлакацыя сям'і і ўладкаванне ў Віцебску
У Віцебск таксама пераехалі маці Іллі Наталля, брат Даніэль і сястра Сафія. З дастаўкай чальцоў сям'і і апаратуры ў Віцебск дапамаглі мясцовыя ўлады, паколькі пытанне знаходзіцца на кантролі Лукашэнкі. Цяпер яны жывуць у гасцініцы, але ў хуткім часе для іх вырашаць і пытанне з жыллём.
Жанчыне ўжо прапанавалі варыянты працы па спецыяльнасці - поварам, а дзецям абяцалі павінны знайсці ўстановы адукацыі. Сам Ілля хоча паступіць у кадэцкае вучылішча, бо ён нарадзіўся і выхоўваўся ў сям'і высокіх расійскіх вайскоўцаў.
У публічнай прасторы паведамлялася аб тым, што падчас паездкі сына ў Віцебск Наталлю Кароза запрашалі на размову ў Службу дзяржбяспекі Латвіі, пасля чаго яна вырашыла пакінуць Латвію. На яе думку прычынай адъезду стала тое, што дзяцей маглі забраць латвійскія ўлады, паколькі яны з'яўляюцца грамадзянамі Латвіі, а яна - не.
Па словах Наталлі, пераехаць у Беларусь сям'я планавала і раней, з красавіка рабіліся дакументы на дзяцей.
Акадэмія будзе працаваць для беларускіх дзяцей
Academy KidsTV была зарэгістраваная ў 2010 годзе. Яе бенефіцыярамі з'яўляліся Юрый Бухараў, Крысціна Навуменка і згаданая вышэй Надзея Бухарава.
Пазней Дзяржслужба якасці адукацыі Латвіі паведаміла, што Дзіцячая акадэмія радыё і тэлебачання KidsTV вядзе навучанне без законных падстаў - без акрэдытацыі ад Міністэрства адукацыі і ліцэнзіі ад Рыжскай думы. Ліцэнзія ад думы ў акадэміі раней была, але па віне кіраўніцтва яе своечасова не працягнулі.
У Віцебск пераехала і сама Academy KidsTV. Для перавозкі апаратуры мясцовыя ўлады арганізавалі зялёны калідор. Машыны з мігалкамі суправаджалі іх ад самай мяжы.
Сама акадэмія па пратэкцыі Лукашэнка будзе працаваць у Беларусі. Улады паабяцалі прафінансаваць установу, каб яна ахапіла сваёй дзейнасццю ўсе абласныя цэнтры і паставілі задачу Надзеі стварыць медыйную прастору для беларускіх дзяцей.
Для гэтай справы Бухарава вывезла бесперашкодна з Латвіі ўсю апаратуру на 50 тыс. еўра і гатова выкарыстаць яе для развіцця акадэміі ў Беларусі. Віцебскія ўлады знайшлі памяшканне і прыкладаюць усе намаганні для таго, каб адкрыць акадэмію ў бліжэйшыя дні.
Павел Жукаў