Затрыманы ў трох кілямэтрах ад мяжы 38-гадовы мужчына паведаміў полацкім памежнікам, што зьяўляецца грамадзянінам Іраку, і што ягонай мэтай было трапіць на тэрыторыю Латвіі ў абыход афіцыйных пунктаў пропуску.

Чарговае затрыманьне іншаземцаў недалёка ад дзяржаўнай мяжы Беларусі здарылася ўвечары 29 ліпеня. Гэтым разам падзея адбылася ў Верхнядзьвінскім раёне: чацьвёра грамадзян Віетнаму, найстарэйшаму зь якіх 43 гады, а астатнім па 20-24, мелі намер трапіць празь Беларусь у Латвію.

Адвакат зь Вялікай Брытаніі Майкл Полак распавёў для чытачоў нашага сайту пра шэраг парушэньняў правоў свайго суайчыньніка, дапушчаных праваахоўнай, сьледчай і судовай сыстэмамі Беларусі.

Праект пагадненьня з ЭЗ пра фінансаваньне цэнтраў для незаконных мігрантаў месяц таму ўхваліў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. У выніку, калі пагадненьне набудзе моц, Беларусь зможа атрымаць ад Эўропы ў межах пагадненьня 7 мільёнаў эўра, прадугледжаных у якасьці міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Сям'я зь пяці чалавек – двое бацькоў і трое іх непаўнагадовых дзяцей – была затрыманая ў 50-ці кілямэтрах ад мяжы зь Летувой 21 ліпеня. Інфармацыя пра нелегальных мігрантаў паступіла ў кампэтэнтныя органы ад аднаго зь мясцовых жыхароў.