editor22
Мікалай Статкевіч "адбывае тэрмін па прысудзе суда" ?
Такі адказ жонка палітыка і палітвязня Марына Адамовіч атрымала з МУС. Яна звярнулася туды, спрабуючы даведацца пра лёс Мікалая Статкевіча, які адмовіўся пакінуць Беларусь на ўмовах памілавання з наступнай прымусовай дэпартацыяй.
Экс-палітвязня Вячаслава Лазарава выклікаюць у віцебскую службу занятасці
Журналісту-фрылансеру, якога пасля вызвалення з калоніі 11 верасня прымусова вывезлі ў Літву, прапанавана неадкладна з'явіцца для пастаноўкі на ўлік, маючы пры сабе пашпарт, працоўную кніжку, дакументы аб адукацыі і даведку аб вызваленні.
У пералік “экстрэмістаў” на сайце МУС уключылі 49-гадовага жыхара Ушачаў
З інфармацыі на сайце ведамства вынікае, што Мікалай Ганчаронак асуджаны Віцебскім абласным судом і прызнаны вінаватым па трох крымінальных артыкулах: арт. 361-2 КК РБ ( Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці); арт. 361-4 КК РБ ( Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); арт. 14 КК РБ ( Замах на злачынства).
20 лістапада памілаваны палітзняволены каталіцкі святар Анджэй Юхневіч, пробашч санктуарыя ў Шуміліне
Ён быў асуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму - суд прызнаў Юхневіча вінаватым па справе аб сексуальных злачынствах супраць непаўналетніх. Святар не прызнаў сябе вінаватым і спрабаваў абскардзіць прысуд.
Аршанскі БРСМ “прыватызаваў” Уладзіміра Караткевіча
Сёлета ў класіка беларускай літаратуры, які нарадзіўся ў Оршы, 95-гадовы юбілей. У шэрагу мерапрыемстваў, якія з гэтай нагоды рыхтуюцца на ягонай малой радзіме, - конкурс чытальнікаў “Бацькаўшчына светлая мая”. Конкурс гэты штогадовы і ўжо традыцыйны, але гэтым разам у арганізатарах – раённая арганізацыя ГА БРСМ. І гэтым шмат што тлумачыцца.
У лёзненскай газеце – новая рэдактарка
Дагэтуль Алёна Коласава працавала рэгіянальным карэспандэнтам у абласной газеце “Витебские вести», асвятляючы падзеі Лёзненшчыны. У асноўным гэта былі рэпартажы з афіцыйных мерапрыемстваў. Зрэшты, нешматлікія матэрыялы іншай тэматыкі таксама былі напісаны з “правільнай” ідэалагічнай пазіцыі. 18 лістапада новая рэдактарка прывітала чытачоў “раёнкі” словамі пра “огромное желание принести пользу и вывести издание на новый уровень”. І адразу ж падзякавала за аказаны давер уладам, згадаўшы “о поддержке... от коллектива редакции и райисполкома”.
Экс-палітвязня Вячаслава Лазарава, якога прымусова вывезлі з Беларусі, цяпер выклікаюць у беларускую міліцыю
Па месцы ягонай прапіскі прыйшла позва з загадам з'явіцца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, каб стаць на ўлік. Такія позвы прыходзяць тым, хто выйшаў з месцаў зняволення, у тым ліку па памілаванні. Але віцебскі журналіст зрабіць таго, што ад яго запатрабавалі, не можа: сёлета 11 верасня яго прымусова вывезлі ў Літву ў ліку 52 іншых вязняў, вызваленых у межах перамоў урада ЗША з рэжымам Лукашэнкі.
У Віцебску распачалі будаўніцтва яшчэ аднаго гандлёвага цэнтра
Гараджане не разумеюць, што адбываецца: навошта яшчэ адзін, калі ўжо больш за 15 год у абласным цэнтры не могуць дабудаваць гандлёвы цэнтр каля аўтавакзала, наяўныя ГЦ стаяць паўпустыя. Адсутнасць цікаўнасці да такіх аб’ектаў тлумачыцца адным: у Віцебскай вобласці самыя нізкія заробкі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі.
Дзмітрый Паўлічэнка прыязжаў да полацкіх школьнікаў
У полацкай сярэдняй школе №1 праводзілі ваенна-патрыятычную эстафету "Спецназ" з удзелам каманд са школ рэгіёну. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС "Честь", якую ўзначальвае Дзмітрый Паўлічэнка - былы камандзір спецбрыгады ўнутраных войскаў МУС. Ен вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні гэтак званых эскадронаў смерці – таемнага ўзброенага фармавання сілавікоў, што ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. За гэта былы камандзір спецназу застаецца ў чорным спісе Еўразвязу і пад санкцыямі ЗША.
У Браслаўскім раёне праваліўся тратуар, якога чакалі некалькі гадоў
Пра неабходнасць ходнікаў уздоўж вуліцы Ленінскай у Браславе мясцовыя жыхары казалі ўжо даўно. У канцы 2023 года нарэшце працы распачаліся. Зрабіць усё хутка не атрымалася: добраўпарадкаванне расцягнулася яшчэ на некалькі год...