Новы гандлёвы цэнтр пабудуюць у мікрараене Подзень7А. З абяцанняў – плошча больш за 9 000 кв.м, і назва “Брэнд”.
Як толькі гэтая навіна з’явілася ў віцебскіх пабліках, жыхары горада пачалі незадаволена каментаваць ініцыятыву:
- "В том районе садик нужен, в целом микрорайоне 7 и 7а ни одного"
- "Лучше бы у нас в Билево поликлинику построили нормальную"
- "На мед. центре нет школы, на поле где она должна быть выгул собак"
- "Когда уже с этими центрами закончат? у нас какой- то маниакальный тренд на эти торговые центры"
- "Куда их уже столько?"
- "Когда начнут строить или реконструировать производства, на которых будут производить продукцию, пользующуюся мировым спросом?"
- "Кому же он нужен этот торговый центр, что бы делать покупки, нужен реальный сектор где люди могли бы заработать деньги, хватит ТЦ Витебске"
- "Лучше бы аквапарк для детей достроили, и зарплаты повысили, чтобы ходить в торговые центры"
- "Ещё в 2010 году по статистике на каждого жителя Витебска уже было превышение в кв м. по торговым площадям.... Лучше бы производство налаживали".
Некаторыя жыхары Віцебска заўважаюць, што гандлёвыя цэнтры найчасцей будуюць прадпрымальнікі, а школы і дзіцячыя садкі – гэта ўжо бюджэтныя выдаткі. У бюджэце грошай не хапае. Бо тыя, што ёсць, найперш трацяць на ідэалагічныя аб’екты – згадаць хіба нядаўна адчыненую ў Віцебску Плошчу герба і сцяга з 60-метровым флагштокам.
Аляксей Лаўрыновіч
Панядзелак, 10 Лістапад 2025
У Віцебску распачалі будаўніцтва яшчэ аднаго гандлёвага цэнтра
Гараджане не разумеюць, што адбываецца: навошта яшчэ адзін, калі ўжо больш за 15 год у абласным цэнтры не могуць дабудаваць гандлёвы цэнтр каля аўтавакзала, наяўныя ГЦ стаяць паўпустыя. Адсутнасць цікаўнасці да такіх аб’ектаў тлумачыцца адным: у Віцебскай вобласці самыя нізкія заробкі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі.
Апублікавана ў
Рознае