Сёлета браслаўчане пачалі выказваць незадавальненне якасцю працы работнікаў ЖКГ. Мала таго, што ўсё рабілася неакуратна, дык яшчэ будаўнікі вырашылі зэканоміць на бардзюрах. Ці, можа адразу было “так задумана”, але асфальт пачаў крышыцца у месцах заезду і выезду транспарта. Пасля дажджавая вада размыла пясчана-гравійную “падушку” пад слоем асфальту, і частка тратуара проста абрынулася ў прамоіну.
Між тым, за ўсе гэтыя працы было заплочана бюджэтнымі грашыма, і ў справаздачах ужо паспелі паставіць “галачку” – маўляў, усе зроблена...
Праблему па ініцыятыве гараджан ўзняла нават раённая газета. Але служба ЖКХ гэтую сітуацыю аніяк не каментуе, хаця такое “добраўпарадкаванне” яўна стварае пагрозу для мінакоў.
Аляксандр Гваздоўскі
Панядзелак, 10 Лістапад 2025
У Браслаўскім раёне праваліўся тратуар, якога чакалі некалькі гадоў
Пра неабходнасць ходнікаў уздоўж вуліцы Ленінскай у Браславе мясцовыя жыхары казалі ўжо даўно. У канцы 2023 года нарэшце працы распачаліся. Зрабіць усё хутка не атрымалася: добраўпарадкаванне расцягнулася яшчэ на некалькі год...
Апублікавана ў
Рознае