У 2010 годзе крыж быў выраблены і транспартаваны дзякуючы ахвяраваньням грамадзкасьці. Ён быў пастаўлены ў памяць удзельнікаў антыбальшавіцкага паўстаньня, што ахапіла ўсходнюю частку Віцебшчыны ў 1918-1919 гадох.
Да крыжа была прымацаваная шыльда з напамінам пра падзеі мінуўшчыны, у гонар якіх крыж пастаўлены, але яна зьнікла. І сам крыж, які быў усталяваны ля драўлянага касьцёлу, помніку архітэктуры XIX стагодзьдзя, цяпер знаходзіцца недзе ў ста мэтрах ад першапачатковага месца. «Але добра, што хоць так крыж захаваўся», – кажа Леанід Аўтухоў.
За некалькі гадоў да ўсталяваньня гэтага крыжа актывіст на ўласныя грошы паставіў іншы крыж у гонар паўстанцаў 1818 году – ля вёскі Фралова, што ў 26 кілямэтрах ад Гарадка. Той крыж, з шыльдачкай «Змагарам са свабоду, загінуўшым у лістападзе 1918 г.», прастаяў нядоўга. Леанід Аўтухоў тады напісаў заяву ў міліцыю. Была распачатая крымінальная справа ў сувязі зь яго зьнікненьнем. Потым справу прыпынілі, і куды падзеўся крыж – невядома аж дагэтуль…