Гэтае графіці можна лічыць сымбалічным разьвітаньнем са “Славянкай”. Закрыцьцё XXVIII фэстывалю “Славянскі базар у Віцебску” адбылося ў Летнім амфітэатры ў ноч на 16 ліпеня.
Колькі сродкаў патраціла сёлета дзяржава на арганізацыю фэстывалю, даведаемся (спадзяемся на гэта) крыху пазьней. Вядома толькі, што частку фінансаваньня штогод бярэ на сябе так званая саюзная дзяржава. У 2019 годзе, як паведаміў interfax.by, з саюзнага бюджэту на арганізацыю фэсту было выдзелена каля 25 млн. расейскіх рублёў.
Дырэктар “Славянскага базару ў Віцебску” Глеб Лапіцкі паведамляў, што плян па продажы квіткоў на імпрэзы фэсту рэалізаваны амаль на 100%. Якімі мэтадамі дзяржава выконвае пляны па продажы квіткоў на канцэрты “Славянкі” зусім не таямніца. Раней мы ўжо пісалі, як на “Славянскі базар” заганяюць аршанскіх настаўнікаў.
Зьміцер Міраш